250 тысяч таксістаў у Паўднёвай Карэі выйшлі на агульнанацыянальную забастоўку

20 декабря 2018

250 тысяч таксістаў па ўсёй Паўднёвай Карэі выйшлі на агульнанацыянальную забастоўку. Самая шматлікая акцыя пратэсту ля будынка парламента ў Сеуле - там сабралося парадку ста тысяч чалавек. Прычынай незадаволенасці вадзіцеляў стаў запуск новага мабільнага дадатку, з дапамогай якога мясцовыя жыхары змогуць знаходзіць спадарожнікаў і дабірацца да месца прызначэння на прыватным аўто. Паводле ацэнак экспертаў, такая зручная для звычайных грамадзян сістэма можа каштаваць працы некалькім сотням тысяч вадзіцеляў таксі.