Жаночая зборная Беларусi па біятлоне перамагла ў эстафетнай гонцы

22 февраля 2018

Сёння жаночая зборная па біятлоне перамагла ў эстафетнай гонцы. У складзе нашай каманды Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава і Дар'я Домрачава. І гэта наш другі залаты медаль на Алімпійскій гульнях у Паўднёвай Карэі. Віншуем нашу каманду і ўсіх беларусаў! Спартсменаў, балельшчыкаў, журналістаў перапаўняюць эмоцыі. Гэта і радасць, і гонар! 

Цырымонія ўзнагароджання нашых біятланістак пройдзе заўтра. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".