Жаночая індывідуальная гонка на чэмпіянаце свету па біятлоне

18 февраля 2020
Другі трыумф Даратэі  Вірэр на хатнім чэмпіянаце свету па біятлоне. Нават два промахі  не перашкодзілі італьянцы выйграць індывідуальную гонку ў Антхольцы. Лепшая з беларусак - Ірына Крыўко - 30-я - чатыры незакрытыя  мішэні, гэта значыць столькі ж штрафных хвілін.  50-я - Ганна Сола - у яе 5 асечак. Па восем промахаў у сясцёр Кручынкіных.  Алена - 77-я пазіцыя, Ірына - 88-я. Заўтра ў аналагічнай гонцы выступяць мужчыны.