Узровень вады ў некаторых рэках Беларусі наблізіўся да небяспечна высокіх значэнняў

5 апреля 2018

Першы адчувальны плюс вясной з аднаго боку радуе, з другога дастаўляе нямала клопатаў тым, хто жыве блізка да вады. Так, яе ўзровень у некаторых рэках Беларусі ўжо наблізіўся да небяспечна высокіх значэнняў. Штармавое гідралагічнае папярэджанне аб'яўленае на прытоку Дняпра - рацэ Друць ля вёскі Гарадзішча (Магілёўскага раёна) і рацэ Проня - ля вёскі Ляцягі Слаўгарадскага раёна. Спецыялісты гавораць: рост узроўню вады захаваецца і можа дасягнуць небяспечных межаў.