Заўтра на Аўгустоўскім канале пройдзе восьмы веламарафон "Суседзі"

20 июля 2018

На Аўгустоўскім канале заўтра збяруцца сотні прыхільнікаў веласпорту і спартсменаў з Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі і Бельгіі. Восьмы веламарафон "Суседзі" пройдзе па самых маляўнічых месцах у наваколлях канала. Дыстанцыю можна выбраць любую - 7, 39 і 65 кіламетраў. А для самых юных удзельнікаў - самы кароткі трэк - 100 метраў. І ўпершыню сёлета будуць выкарыстоўваць сістэму электроннага хронаметражу.