Гомельская вобласць - край высакародных аленяў

1 сентября 2018

У Рэчыцкім раёне ў лес выпушчана 60 жывёл. І цяпер іх агульная колькасць дасягнула 450 асобін. Аднаўленнем статка на Гомельшчыне займаюцца чацвёрты год у рамках рэспубліканскай праграмы "Беларускі лес". Каб падтрымаць жывёл пасля выпуску ў натуральнае асяроддзе, паляўнічыя арганізавалі некалькі кармушак, а на адным з палёў пасеялі рапс.

У Рэчыцкім раёне агучваюць і планы па стварэнні мясцовага брэнда - "краю высакародных аленяў". Чакаецца, што ў перспектыве гэтыя месцы стануць папулярнымі сярод паляўнічых з Германіі, Аўстрыі і Чэхіі.