Колькасць загінуўшых пасля землетрасення ў Турцыі наблізілася да трох тысяч

7 февраля 2023

У Турцыі расце колькасць ахвяр у выніку землетрасення. Загінуўшых ужо амаль 3 тысячы. Пацярпелых больш за 15 тысяч. Разбурана звыш 6 тысяч дамоў, пад якімі знаходзяцца людзі. У рэгіёне не сціхае сейсмічная актыўнасць. За суткі зафіксавана 185 афтэршокаў. Будынкі працягваюць разбурацца на вачах у жыхароў і падчас прамых рэпартажаў мясцовых тэлеканалаў.

У марскім порце Іскендэрун пасля землетрасення ўспыхнуў пажар. Міжнародны аэрапорт Хатай паралізаваны. Дастаўка дапамогі самалётамі немагчымая з-за знішчанай узлётнай паласы. У зоне бедства ідзе выратавальная аперацыя, задзейнічана больш чым 9 тысяч чалавек, спецыялісты і тэхніка прыбываюць і з іншых краін. Да 12 лютага ў Турцыі аб'яўлена агульнанацыянальная жалоба.