Абаронца "Мінска" Алег Вераціла падпісаў кантракт з "Дынама-Брэст"

29 июня 2017

Абаронца "Мінска" Алег Вераціла падпісаў кантракт з "Дынама-Брэст" і далучыцца да каманды пасля заканчэння першага круга Вышэйшай лігі. Як паведамляе афіцыйны сайт клуба, пагадненне разлічана на два з паловай гады. У цяперашнім сезоне на рахунку крайняга абаронцы 1 галявая перадача ў 14 матчах чэмпіянату. Нагадаем, раней Вераціла выступаў за мінскае "Дынама".