У студыі "Галоўнага эфіру" акцёр, кінарэжысёр і прадзюсар Іван Ахлабысцін

1 сентября 2019

Што здымаецца ў нашай краіне без уліку сезоннасці, дык гэта кіно! Шкада толькі не беларускае... Наша краіна ўсё часцей  ператвараецца ў здымачную пляцоўку замежнага кінематографа. За год дагаворы  аб партнёрстве з "Беларусьфільмам" падпісаныя з групамі з Расіі, Індыі і Кітая. Кінастудыя прадастаўляе  натурпрастору, рэквізіт, дапамагае і з пошукам акцёраў. Так, зараз пад Смалявічамі і ў Азярцы здымаюць класіку ў сучаснай інтэрпрэтацыі.

"Угрум-ракой" у новым бачанні стала возера Каменка. Расійская каманда на чале з рэжысёрам "Братоў Карамазавых" і "Каменскай" Юрыем Марозам у беларускіх прасторах увесь жнівень. Рыхтуюць 16 серый. 

Паралельна працуе і іншая маскоўская здымачная група. Праўда, ужо ў былых цэхах старых мінскіх заводаў. У кадры - тры дзясяткі беларускіх і расійскіх акцёраў. Да новага сезона тэлеканал НТБ рыхтуе камедыйны дэтэктыў. Гэта будзе "Успышка" - такая назва ў праекта ў дваццаці серыях. Серыял распавядзе аб жыцці двух следчых у Энскім РАУС. 

Сёння ў нас у гасцях  акцёр, рэжысёр, сцэнарыст і гэтак далей… Іван Ахлабысцін.