Банкамат, які размаўляе, у дапамогу невідушчым і слабавідушчым людзям з'явіўся ў Гомелі

18 ноября 2017

Вонкава ён нічым не адрозніваецца ад звычайнага, але абсталяваны спецыяльным маўленчым інфарматарам, а таксама мае экран з высокім колеравым вырашэннем, буйны шрыфт і гняздо для навушнікаў. Усе аперацыі пакрокава агучваюцца. Ініцыятарам сацыяльнага праекта па стварэнні безбар'ернага асяроддзя выступіла абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

Пакуль гэта адзіны ў рэгіёне банкамат, які размаўляе. Пасля ацэнкі яго запатрабаванасці будуць разгледжаныя варыянты ўсталёўкі такіх прылад у іншых раёнах горада і вобласці.