XXXI летняя Алімпіяда ў Рыа-дэ-Жанэйра завершаная

22 августа 2016

Яркаму бразільскаму карнавалу не перашкодзіў нават лівень. Маляўнічая цырымонія закрыцця праходзіла на галоўным стадыёне "Маракана". Эстафету спартыўнага свята Рыа перадаў сталіцы Алімпіяды-2020 - японскаму Токіа.

Алімпіяда ў Бразіліі ўвойдзе ў гісторыю як самая скандальная. Але пытанні допінгу, пагроза бяспекі, праблемы арганізатараў у працэсе падрыхтоўкі да Гульняў адышлі гэтым вечарам на другі план.

У мінулым у спартсменаў два напружаныя тыдні ўпартай барацьбы, у балельшчыкаў столькі ж часу перажыванняў і слёз радасці ці засмучэння, у кожнага яны былі свае.

На стадыёне з'яўляюцца галоўныя дзеючыя асобы - спартсмены. Зараз яны ўсе разам, не дзеляцца на краіны і сапернікаў, спаборніцтвы ў мінулым. Традыцыйнага парада няма. Флагі краін-удзельніц выносяць усе флаганосцы адразу. Дзяржаўны флаг Беларусі ў руках сярэбранага прызёра Гульняў Івана Ціхана.

Заключны камплект медалёў у руках іх уладальнікаў. Марафонцам асаблівы гонар. Гэты від лёгкай атлетыкі адзіны, які быў прадстаўлены на першых Гульнях і захаваўся дагэтуль. У амаль 70-тысячнай публікі на стадыёне "Маракана" з'яўляецца магчымасць успомніць усё.

Наступныя Гульні пройдуць у Токіа. Па традыцыі краіне - гаспадыні Алімпіяды перадаецца флаг Міжнароднага алімпійскага камітэта. "Убачымся ў Токіа", - заклікаюць японцы пасля кароткай прэзентацыі сваіх Гульняў. І, вядома, традыцыйны бразільскі карнавал - ён задае тон і надае настрой. Яго не можа сапсаваць нават праліўны дождж - галоўны атрыбут развітання з Гульнямі ў Рыа.