У Міжнародны дзень добраахвотнікаў лепшых валанцёраў года адзначыла ЮНІСЕФ

5 декабря 2019
За паспяховую працу падчас II Еўрапейскіх гульняў трыццаці пяці маладым людзям з усёй краіны ў Нацыянальным алімпійскім камітэце ўручылі падзякі і памятныя падарункі. Акрамя таго, валанцёры разам з экспертамі абмеркавалі пашырэнне праў і магчымасцяў моладзі, развіццё валанцёрскага руху, а таксама бяспеку дзяцей ў спорце. Сёння добраахвотнікаў Беларусі адзначаюць і на міжнародным узроўні.