Другі дзень фіналу Кубка Федэрацыі Беларусь - ЗША. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 13:40

12 ноября 2017

1:1 пасля першага гульнявога дня і сёння вырашальны бой.

Хто падніме над галавой Кубак Федэрацыі? Дэбютанткі сусветнай групы, гаспадыні корта, беларускі або зборная ЗША, якой гэты трафей пакараўся 17 разоў. Напярэдадні Аляксандра Сасновіч ва ўпартай барацьбе саступіла лідару амерыканскай каманды Кока Вандэвеге, а Арына Сабаленка вырвала перамогу ў дзеючай пераможніцы US Open Слоан Сцівенс.

Такім чынам, сёння першымі на корт выйдуць Сабаленка і Вандэвеге, пасля памераюцца сіламі Сасновіч і Сцівенс. Завершыцца беларуска-амерыканскае супрацьстаянне парным матчам. Аднак не варта забываць, што капітаны абедзвюх зборных яшчэ могуць зрабіць замены.

Прамую трансляцыю з “Чыжоўка-Арэны” "Беларусь 5" пачне ў 13:40.