Усе веласіпедысты Мінска сабраліся сёння ў парку Перамогі

30 апреля 2016

Усе веласіпедысты Мінска і не толькі сабраліся сёння ў парку Перамогі. Для адкрыцця веласезона ў сталіцу прыехалі аматары двухколавага нават з іншых гарадоў. Арганізатары "Віва Ровер" прапанавалі ўдзельнікам не зусім звычайны заезд. На месцы падзей працуе наша здымачная група. На прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Алена Гарэльчык (прамое ўключэнне).