У Гродне перакулілася маршрутка

11 декабря 2018

Сур'ёзная аварыя ў Гродне. Дарогу раніцай не падзялілі аўтамабілі Ford і Mercedes, які завяршаў паварот налева. Удар трапіў у заднюю правую частку маршруткі. У выніку яна перакулілася. У салоне знаходзіліся чацвёра пасажыраў і вадзіцель. Ніхто з іх сур'ёзных траўм не атрымаў. А вось 4-гадовая дзяўчынка з Ford была дастаўлена ў бальніцу. У ДАІ гавораць, што дзіця было ў спецыяльным крэсле. Зараз высвятляецца, хто з вадзіцеляў на які сігнал святлафора рухаўся.