Час вырашальных матчаў

20 августа 2014

Час вырашальных матчаў сезона ў беларускіх футбалістаў


Сёння барысаўскі БАТЭ правядзе першы паядынак раўнда плей-оф Лігі чэмпіёнаў супраць славацкага Слована. Калі беларускі чэмпіён пераможа, то чарговы раз прывязе ў Барысаў вядучыя еўрапейскія клубы і сам заробіць добрыя грошы, якія перавышаюць гадавы бюджэт клуба.


Расказвае Мікалай Стула.


БАТЭ адправіўся ў Славакію напярэдадні. На борт чартарнага рэйса падняліся 18 футбалістаў, столькі ж прозвішчаў можна ўнесці ў стартавы пратакол.


У стратэгічным плане першая гульня ў гасцях выгадная. У футболе лічаць за лепшае праводзіць матч у адказ дома, дзе ўсё знаёмае, дзе будзе падтрымка трыбун. Зрэшты, хварэць за БАТЭ будуць і ў Славакіі. Добра, што гэтая славянская краіна недалёка. Калі прайшла жараб'ёўка, многія сышліся ў меркаванні, што Слован самы лёгкі апанент з магчымых. Дарэчы, у Славакіі пра БАТЭ думаюць гэтак жа.


У тым, што гульні са Слованам не будуць простымі, сумнявацца не прыходзіцца. БАТЭ рэгулярна апошнімі гадамі выступае на еўраарэне, і яшчэ ні разу беларускаму чэмпіёну не ўдалося зберагчы нервы балельшчыкаў. Перамогі, як два тыдні таму над Скендэрбеу, здабываюцца на апошніх хвілінах сустрэчы, калі лёс клуба вісіць на валаску.


Балельшчыкам варта прывыкаць і да новага еўракубкавага сезона, а значыць і да позніх матчаў. Згодна з лігачэмпіёнскімі канонамі, гульні пачынаюцца ў 21:45 па мінскім часе. Тэлеканал Беларусь 2 пачне весці прамую трансляцыю паядынка Слован - БАТЭ менавіта ў гэты час.