"Лістапад" падводзіць вынікі

13 ноября 2015

Гэтымі хвілінамі падводзіць вынікі кінафэст "Лістапад". У кінатэатры "Масква" праходзіць урачыстая цырымонія закрыцця 22-га міжнароднага кінафоруму.

Інтрыгай вечара стала аб'яўленне прызёраў конкурсу. Гран-пры "Золата "Лiстапада" заваявалі рэжысёры Крысціна Грозева і Петэр Вылчанаў за карціну "Урок" - фільм сумеснай вытворчасці балгарскіх і грэчаскіх майстроў. А "Срэбра "Лiстапада" - у стужкі "Праект века" рэжысёра Карласа Кінтэла. На думку гледачоў, "Бронзы "Лістапада" сёлета ўдастоілася ісландская карціна "Бараны".