У Нью-Ёрку стартуе заключны ў сезоне турнір серыі Вялікага шлема

27 августа 2018

У Нью-Ёрку сёння стартуе чацвёрты і заключны ў сезоне турнір серыі Вялікага шлема US Open. Прызавы фонд спаборніцтваў - рэкордныя 53 мільёны долараў. За гэтыя грошы ў жаночым адзіночным разрадзе будуць змагацца адразу чатыры беларускі: Вікторыя Азаранка, якая атрымала уайлд-кард, Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко. Першай у барацьбу за тытул уступіць Лапко сёння ў 6 вечара. Вера будзе гуляць супраць украінкі Кацярыны Бандарэнкі, у ноч на аўторак Вікторыя Азаранка згуляе з Вікторыяй Кужмавай са Славакіі, Арына Сабаленка і Аляксанрдра Сасновіч свае стартавыя матчы на мэйджары правядуць заўтра вечарам.