Увага беларускіх балельшчыкаў прыкаваная да выступлення лыжнікаў

13 февраля 2018

Увага беларускіх балельшчыкаў на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане зараз прыкаваная да выступлення лыжнікаў. У індывідуальным спрынце, каб прайсці кваліфікацыю, трэба было трапіць у трыццатку наймацнейшых. З беларусак, на жаль, у чвэрцьфінал ніхто не прайшоў: Юлія Ціханава - 35-я, Анастасія Кірылава - 40-я, на радок ніжэй Паліна Сераносава, Валянціна Камінская - 47-я.

Зараз пачынаецца мужчынская гонка, дзе Беларусь прадстаўляе Аляксандр Воранаў. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5".