Матч Лігі нацый Беларусь - Люксембург глядзіце сёння ў 21:45

12 октября 2018

Матчам супраць лідара групы - каманды Люксембурга - працягне барацьбу за выхад на чэмпіянат Еўропы футбольная зборная Беларусі. Нашы сапернікі ў цяперашняй Лізе нацый набралі 6 ачкоў, у гаспадароў на 2 балы менш. Барацьбу за пападанне на кантынентальны турнір працягне толькі адна зборная з чатырох. Таксама ў групе Сан-Марына і Малдова. Матч Лігі нацый Беларусь - Люксембург пройдзе сёння на стадыёне "Дынама". Пачатак у 21:45. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".