Фінальная серыя Кубка Прэзідэнта па хакеі стартуе 10 красавіка ў Жлобіне

10 апреля 2024

Развязка ўжо блізка! Фінальная серыя Кубка Прэзідэнта стартуе пры аншлагу ў Жлобіне. Двухразовы ўладальнік трафея "Металург" прымае сенсацыю сезона "Брэст".

Нагадаем, "зубры" выбілі з гонкі другую і першую дружыны Экстралігі - "Віцебск" і салігорскі "Шахцёр" адпаведна.

Ці атрымаецца ў брастаўчан замацаваць поспех або падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі аформяць залаты хет-трык Кубка Прэзідэнта? Першая сустрэча серыі пачнецца ўжо ў 17:55. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".