Віталь Коваль дазаяўлены на Фінал чатырох Кубка Руслана Салея

16 августа 2019

Экс-галкіпер зборнай Беларусі па хакеі Віталь Коваль дазаяўлены на Фінал чатырох Кубка Руслана Салея. Такім чынам, 39-гадовы варатар зможа абараняць колеры "Дынама-Маладзечна" заўтра ўжо ў паўфінальным паядынку супраць мінскага "Дынама". Пачатак гульні ў 19:00. Коваль заяўлены за каманду з Маладзечна пад 31-м нумарам.