"Галоўны эфір" - пяць гадоў у эфіры

1 февраля 2019

Выніковая інфармацыйна-аналітычная праграма нашага канала святкуе свой, а значыць, і ваш, нашых гледачоў, юбілей. Пяць гадоў у эфіры - многа гэта ці мала? З аднаго боку, гэта сотні выпускаў, тысячы сюжэтаў. З іншага - увесь гэты час аўтары не забывалі адзінае, сапраўды галоўнае - свайго гледача. У гэтую нядзелю, як заўсёды, тэмы будуць не па сезоне толькі самыя гарачыя. А вось погляд на іх будзе, як зімовае паветра, - толькі самы свежы!