Віталь Бубновіч заваёўвае бронзу ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі

1 июня 2015

Віталь Бубновіч заваёўвае бронзу ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў на этапе Кубка свету ў Мюнхене. У кваліфікацыі беларус паказаў шосты вынік. У фінале ішоў другім, але ў выніку Бубновіча апярэдзіў француз Сірыл Граф. Перамог амерыканец Майкл Макфейл.