Вікторыя Азаранка ў напружанай гульні абышла японку Курумі Нару

18 сентября 2018

Вікторыя Азаранка выходзіць у другі круг тэніснага турніру ў Токіа катэгорыі "Прэм'ер" з прызавым фондам амаль 800 тысяч долараў. Беларуска ў напружанай гульні абышла 125 ракетку свету японку Курумі Нару. Першы сэт - 6:4. Другую партыю Вікторыя ўзяла з лікам 7:5. Наступная саперніца Азаранкі - аўстралійка Эшлі Барці, 17-ая ракетка свету. Раней дзяўчаты на кортах не перасякаліся.