Вікторыя Азаранка захоўвае 5-е месца ў абноўленым рэйтынгу WTA

25 апреля 2016

Вікторыя Азаранка захоўвае 5-е месца ў абноўленым рэйтынгу WTA і рыхтуецца да старту на прадстаўнічым турніры ў іспанскім Мадрыдзе. Спаборніцтвы пройдуць з 30 красавіка па 7 мая. Аляксандра Сасновіч таксама застаецца на ранейшай пазіцыі - 99-й. Яна на гэтым тыдні прыме старт на турніры ў Празе, дзе ў першым крузе згуляе з расіянкай Святланай Кузняцовай. Вольга Гаварцова, якая пакінула першую сотню, зараз яна 101-я, гэтыя спаборніцтвы пачне сустрэчай з Барбарай Стрыцавай з Чэхіі.