У Нью-Ёрку аварыйную пасадку на раку Гудзон здзейсніў верталёт

1 июля 2013

На яго борце знаходзіліся пяць чалавек. Надзвычайнае здарэнне адбылося апоўдні па мясцовым часе. Пілота і чатырох пасажыраў ратавальнікі эвакуіравалі на бераг. Усе людзі пацярпелі малаважна, ад шпіталізацыі яны адмовіліся. Прычыны здарэння зараз высвятляюцца.