Удзел у парламенцкіх выбарах прынялі больш за 800 тысяч жыхароў цэнтральнага рэгіёна

12 сентября 2016

Удзел у парламенцкіх выбарах прынялі  больш за 800 тысяч жыхароў цэнтральнага рэгіёна,  а гэта 75% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.  Найбольш актыўна галасавалі ў Капыльскім, Клецкім і Нясвіжскім раёнах - тут на ўчасткі прыйшлі больш за 85% выбаршчыкаў. Нагадаем, усяго ў Мінскай вобласці былі створаныя 1 023 участкі, у тым ліку  закрытыя ў бальніцах, санаторыях і прафілакторыях. Зараз члены ўчастковых і акруговых камісій падводзяць канчатковыя вынікі. Колькі галасоў аддалі выбаршчыкі за таго ці іншага кандыдата, аб'явяць у сераду.