Вікторыя Азаранка сёння пазмагаецца з Ісалін Банавенцюр

6 января 2016

Вікторыя Азаранка праз лічаныя хвіліны выйдзе на корты ў Брысбене. Саперніца па другім крузе - 170-я ракетка свету бельгійка Ісалін Банавенцюр. Да гэтага паядынку тэнісісткі не сустракаліся. Нагадаем, першапачаткова Азаранка павінна была гуляць з першай сеянай і другой ракеткай свету Сімонай Халеп. Аднак румынка знялася з турніру з-за траўмы. У выпадку поспеху Вікторыі ў трэцім крузе будзе супрацьстаяць Раберта Вінчы. У прамой трансляцыі матч з Банавенцюр

паказвае тэлеканал "Беларусь 5".