Вікторыя Азаранка супраць Святланы Кузняцовай

2 апреля 2016

Фінал турніру серыі "Прэм'ер" у Маямі пройдзе сёння. Матч пачнецца а 8-й гадзіне вечара па беларускім часе і будзе паказаны ў прамым эфіры на "Беларусь 5". Статыстыка асабістых сустрэч спартсменак - чатыры к чатыром, аднак у трох апошніх паядынках беларуска была мацнейшай. Адзначым, у выпадку поспеху ў фінале Вікторыя стане першай за 11 гадоў тэнісісткай, якая зрабіла так званы "сонечны дубль" - запар перамагла ў Індыян-Уэлсе і Маямі. Дарэчы, акрамя трафея пераможца атрымае больш за мільён долараў прызавых і тысячу рэйтынгавых ачкоў. Пры любым зыходзе вырашальнай сустрэчы Азаранка паднімецца ў абноўленым рангу на пятае месца.