У гадаванца Магілёўскага заасада вярблюда Джамаля з'явілася пара

19 декабря 2013

Вярблюдзіцу прывезлі з гадавальніка Астраханскай вобласці Расіі. Паводле слоў мясцовых працаўнікоў, дарогу самка перанесла добра. І зараз яна знаёміцца з Джамалем і новым становішчам. Для вярблюдаў у заасадзе пабудавалі два дамы: летні і зімовы. Зараз ім не страшная любая непагадзь. Да таго ж да нашых кліматычных умоў гэтыя жывёліны цалкам адаптаваныя. На іх радзіме, у Казахскім стэпе, слупок тэрмометра, бывае, апускаецца да мінус 30-ці.


Вярблюдзіцу Магілёўскі заасад вымяняў на двух маленькіх аленянят. Ужо аб'яўлены конкурс на самае арыгінальнае імя для новага гадаванца.