Вікторыя Азаранка прабілася ў трэці круг турніру серыі WТА ў Досе

26 февраля 2015

Лепшая беларуская спартсменка, трыўмфатар конкурсу 2012 года Вікторыя Азаранка прабілася ў трэці круг турніру серыі WТА ў Досе. Учора наша суайчынніца ў 3 сэтах узяла верх над украінкай Элінай Світолінай. Першая партыя засталася за Азаранкай - 6:3, у другой Вікторыя саступіла на тай-брэйку, а ў вырашальным сэце была вельмі пераканаўчая - 6:1. У наступным раўндзе беларуска згуляе з датчанкай Каралін Вазняцкі.