Вікторыя Азаранка ацаніла свой старт на турніры Вялікага шлема

30 июня 2015

Прыстойны тэніс і кантроль гульні на працягу практычна ўсяго матча. Вікторыя Азаранка па гарачых слядах ацаніла свой старт на травяным турніры Вялікага шлема - Уімблдоне. Акрамя таго, экс-першая ракетка свету адзначыла, што на гэты момант узровень тэніса ў яе вышэй, чым быў тады, калі яна знаходзілася на вяршыні сусветнага рэйтынгу. Акрамя Азаранкі, нагадаем, у другі круг выйшла і Аляксандра Сасновіч.