Даехаць са Ждановіч да Сенніцы па новым маршруце

2 марта 2015

З канца сакавіка даехаць са Ждановіч да Сенніцы можна будзе па новым маршруце. Плануецца, што маршрутка 1107 будзе курсіраваць праз Ждановічы, мікрараёны Каменная Горка, Дамброўка і Сенніца. Зараз сталічныя транспартныя службы актыўна вывучаюць пажаданні саміх пасажыраў. Для гэтага штомесяц праводзяць прамыя тэлефонныя лініі. У найбліжэйшы час пройдзе і сацыялагічнае апытанне, падчас якога улічаць пажаданні мінчан па перавозках. Адзначым, зараз ва ўсіх маршрутных таксі ўсталяваны GPS-сістэмы, дзякуючы якім дыспетчары адсочваюць маршруты пасажырскага транспарту.

Штодня ў сталіцы пасажыраў перавозяць больш за паўтысячы маршрутак. У перспектыве іх шлях і час прыбыцця будзе адлюстроўвацца і у смартфонах пасажыраў, а таксама на электронных табло прыпыначных пунктаў.