Лукашэнка павіншаваў навукоўцаў з Днём беларускай навукі

28 января 2024
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзеячаў навукі, работнікаў навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі з Днём беларускай навукі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

"Віншую вас з Днём беларускай навукі. Днём, які сімвалізуе сілу інтэлекту нацыі, - гаворыцца ў віншаванні. - Менавіта навукоўцы перадвызначаюць імклівую дынаміку сучаснай эпохі. Таму вы першымі павінны даваць адказы на ўсе выклікі, якія час ставіць перад краінай".

Распрацоўкі айчыннай навукі былі і застаюцца залогам якасці жыцця, а абнаўленне тэхналогій і ўкараненне інавацый ва ўсе сферы дзейнасці спрыяюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі, падкрэсліў Прэзідэнт.

"Працай многіх пакаленняў навукоўцаў і спецыялістаў створана магутная навуковая і вытворчая аснова, што дазваляе дзяржаве паспяхова вырашаць актуальныя задачы эканомікі, сацыяльнай і абароннай сфер, у поўнай меры забяспечваючы суверэнітэт і нацыянальную бяспеку", - канстатаваў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў дзеячам навукі, работнікам НДІ і ВНУ за вялікую творчую працу, мэтанакіраванасць і адданасць любімай справе, якой яны прысвяцілі ўсё сваё жыццё. Прэзідэнт таксама пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых адкрыццяў і ўнікальных дасягненняў.