Вікторыя Азаранка не выступіць на турніры ў Маямі

13 марта 2014

Беларуска знялася з турніру, які пачнецца праз тыдзень, праз траўму левай нагі. Гэтую праблему наша тэнісістка зазнала яшчэ на кортах у Індыян-Уэлсе. Там, нагадаем, Вікторыя завяршыла барацьбу на турніры ўжо пасля свайго першага матча.