Прымаць радыкальныя меры ў барацьбе з наркотыкамі запатрабаваў Кіраўнік дзяржавы

8 апреля 2014

Прымаць радыкальныя меры ў барацьбе з наркотыкамі. Гэта запатрабаваў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з кіраўніком Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Таксама было закранута пытанне наяўнасці ў камітэта матэрыяльна-тэхнічнай базы для экспертыз на высокім узроўні.


Аляксандр Лукашэнка падтрымаў шэраг прапаноў па ўдасканаленні судова-экспертнай дзейнасці. У прыватнасці, спагнанне з вінаватых затрат, якія нясе дзяржава ў сувязі з правядзеннем экспертыз. Даручэнне аб распрацоўцы адпаведных заканадаўчых змен будзе дадзена Вярхоўнаму суду, Дзяржкамітэту судовых экспертыз і Следчаму камітэту.


Праблема наркотыкаў не абыйшла бокам і транзітную Беларусь. Не так даўно створаны Дзяржкамітэт судовых экспертыз павінен згуляць вырашальную ролю ў абароне ад гэтай пагрозы.





Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя