У Палацы Незалежнасці абмяркоўваюць план развіцця Беларусі на будучыню

4 сентября 2019

Аб планах у эканоміцы і супрацоўніцтве з Расіяй. Прэзідэнт праводзіць нараду з членамі ўрада. Асаблівая ўвага пытанням дыверсіфікацыі экспарту. Так, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, мы рухаемся ў правільным кірунку, але павольнымі тэмпамі. Па-ранейшаму Беларусь усё яшчэ эканамічна залежная ад Расіі, асабліва ў частцы вуглевадародаў. Таму тэма па лініі супрацоўніцтва з нашай братэрскай дзяржавай таксама не засталася ўбаку. Такі фармат абмеркавання актуальных пытанняў з урадам краіны ў графіку Кіраўніка дзяржавы рэгулярны.