Вера Лапко завяршае выступленне ў адзіночным разрадзе турніру ў Індыян-Уэлсе

7 марта 2018

31-ы нумар сусветнага рэйтынгу Вера Лапко завяршае сваё выступленне ў адзіночным разрадзе прэстыжнага тэніснага турніру серыі прэм'ер у Індыян-Уэлсе. Беларуска ў другім крузе кваліфікацыі саступіла 105-й ракетцы свету амерыканцы Соні Кенін 4:6, 6:3, 1:6. Такім чынам, у асноўнай сетцы адзіночкі згуляюць тры беларускі: Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка. Адзначым, Азаранка і Сабаленка згуляюць разам у парным разрадзе - у 1/16 іх саперніцамі стануць Эжені Бушар і Слоан Сцівенс.