У Мінску стартаваў сезон пракату электрасамакатаў

15 марта 2024

Новы сезон мікрамабільнасці афіцыйна стартаваў у Мінску. Шэрынгавыя электрасамакаты 15 сакавiка запоўнілі вуліцы горада пасля зімовага перапынку. Папярэдне дэвайсы прайшлі агляды і тэхабслугоўванне. Цяпер яны гатовыя да выкарыстання.

Аматарам экатранспарту нагадваюць аб выкананні правіл дарожнага руху: не перавышаць хуткасць у 25 км/г, перамяшчацца на электрасамакатах толькі ва ўстаноўленых месцах. Аб бяспечным трафіку ў сталіцы расказаў Ілля Цвяткоў (вiдэа).