Васіліса Марзалюк заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па барацьбе

11 сентября 2015

Трэцяе месца і ліцэнзію на Алімпійскія гульні ў Рыа беларуска ўзяла дзякуючы ўдаламу выступленню ў суцяшальным турніры. У малым фінале катэгорыі да 75 кілаграмаў Марзалюк адолела Аліну дэ Сільва Фірэра з Бразіліі. Нагадаем, таксама ў скарбонцы нашай каманды бронза Віктара Сасуноўскага. А ліцэнзія на Алімпіяду, апроч Марзалюк, ёсць у Саслана Даурава.