У аэрапорце Казані прадаўжаюць працу следчыя

18 ноября 2013

У аэрапорце Казані на месцы крушэння пасажырскага Боінга-737 прадаўжаюць працу следчыя і ратавальнікі. Абломкі лайнера пакуль застаюцца на месцы - іх дбайна вывучаць, каб зразумець, чаму самалёт, які ляцеў з Масквы, разбіўся пры заходзе на пасадку. Дзякуючы камерам назірання аэрапорта, ужо ўстаноўлена, што лайнер не дакранаўся да зямлі, а носам упаў з невялікай вышыні і імгненна ўзарваўся.


Праліць святло на трагедыю павінны так званыя чорныя скрыні - яны ўжо выяўлены ў варонцы, што ўтварылася ў выніку падзення лайнера. Паводле апошняй інфармацыі, ахвярамі авіякатастрофы сталі 44 пасажыры і 6 членаў экіпажа. У ліку загінуўшых - старэйшы сын прэзідэнта Татарстана Ірэк Мініханаў, а таксама кіраўнік упраўлення ФСБ па рэспубліцы Аляксандр Антонаў.

У Казані ўжо пачалося апазнанне цел загінуўшых, для гэтага сюды прыбываюць сваякі - ім аказваецца неабходная псіхалагічная дапамога.

Сёння ў Татарстане абвешчана жалоба. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, кіраўніку Татарстана Рустаму Мініханаву, а таксама родным і блізкім загінуўшых.