Прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы на дзіцячае "Еўрабачанне" стартаваў

29 мая 2017

Белтэлерадыёкампанія прымае лісты да 30 чэрвеня на адрас: Мінск, Макаёнка, 9. Да ўдзелу запрашаюцца выканаўцы ад 9 да 14 гадоў. Песня павінна быць камерцыйна не рэалізаваная і выконвацца на рускай, беларускай мовах. Магчыма выкарыстанне замежнай - не больш за 40 працэнтаў тэксту. Падрабязней з палажэннем конкурсу можна азнаёміцца на сайце tvr.by у раздзеле "Спецпраекты". Па выніках праслухоўвання прафесійнае журы вызначыць ад сямі да дзесяці фіналістаў. І да 16 верасня юныя артысты пакажуць свае кампазіцыі ў тэлевізійным гала-канцэрце. Нагадваем, пераможца нацыянальнага адбору адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне", якое 26 лістапада прыме Тбілісі.