"Вашынгтон Кэпіталз" упершыню за 43 гады выйграў Кубак Стэнлі

8 июня 2018

У пятым матчы фінальнай серыі "Вашынгтон" на выездзе абгуляў навічка лігі "Вегас Голдэн Найтс" 4:3. 4:1 у серыі. Для "Кэпіталз" гэта першы трыумф за 43 гады існавання клуба. Капітан "Вашынгтона" 32-гадовы Аляксандр Авечкін - самы каштоўны гулец плэй-оф.

У сталіцы ЗША пачаліся стыхійныя святкаванні перамогі каманды. На вуліцы выйшлі тысячы людзей. Гэта другі фінал Кубка Стэнлі для "Вашынгтона". 20 гадоў таму здарылася буйное паражэнне ад "Дэтройта", 0:4.