У сталіцы прайшоў фінал рэспубліканскага тура па варкаўце "Сіла Беларусі"

27 ноября 2017

Яны з лёгкасцю падцягваюцца на адной руцэ і робяць незвычайныя кульбіты ў паветры. У сталіцы прайшоў фінал Рэспубліканскага тура па варкаўце "Сіла Беларусі". Удзел у спаборніцтвах прынялі спартсмены амаль з 30 гарадоў. Аматары здаровага ладу жыцця прадэманстравалі планкі, стойкі, перавароты на турніках і брусах. Самаму маленькаму ўдзельніку спаборніцтваў усяго 7 гадоў.

Такі турнір арганізатары плануюць зрабіць традыцыйным. У наступным годзе ўдзельнічаць у ім змогуць і дзяўчаты.