Бізнес-урокі для невідушчых

8 сентября 2015

Беларуска-шведскі праект у Мінску арганізаваны ўпершыню. Дзякуючы яму інваліды па зроку на базе сталічнага інстытута вывучаюць асновы прадпрымальніцкай дзейнасці. Для павышэння кваліфікацыі створаныя дзве групы па 30 чалавек - на дзённую і дыстанцыйную формы навучання. Зараз праходзіць другі этап праекта. Ён, акрамя тэарэтычных ведаў, прадугледжвае практычныя навыкі - распрацоўку бізнес-плана, фінансавыя падлікі і асваенне налогавай сістэмы.

Для тых, хто найбольш паспяхова пройдзе курс лекцый, апошняя сесія пройдзе ў Швецыі. Там і адбудзецца стажыроўка.