У Сілічах праходзяць гонкі па перасечанай мясцовасці Bizon Trail

6 апреля 2019

Выпрабаваць свае сілы на дыстанцыі  гэтымі днямі сабраліся аматары бегу ў Сілічах. Там праходзяць гонкі па перасечанай мясцовасці з пераадоленнем прыродных перашкод. На трасе ўдзельнікам трэба будзе прайсці праз бурныя ручаі талых вод, пераадолець паваленыя дрэвы, камяні і нават снег. Спаборніцтвы доўжацца два дні. У першы дзень кожны ўдзельнік праходзіць адну з дыстанцый. Гэта 5, 10 ці 15 кіламетраў. У другі дзень эстафета. Спартсмены дзеляцца на каманды па 4 чалавекі.

Аляксандр Александровіч, намеснік начальніка РГЦ "Сілічы": "Сёння ў нас праходзяць спаборніцтвы Bizon Trail. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачалася ў сярэдзіне снежня. Тады ж арганізатары спаборніцтваў звярнуліся да нас з просьбай даць пляцоўку для правядзення мерапрыемства, на што мы з вялікім задавальненнем адгукнуліся". 

Удзельнічаць у забегах могуць усе, хто жадае, пачынаючы з 14 гадоў. Усяго на старт выйшлі больш за 400 удзельнікаў з 5 краін. Усе спартсмены атрымалі памятныя медалі.