У Мінску курсіруе цеплаход "Свіслач"

30 августа 2019
"Свіслач" на хвалях сталіцы. У Мінску першы год па водных шляхах курсіруе цеплаход. Дагэтуль ён пакараў глыбіні Мінскага мора. Цеплаход сабралі ў 60-ыя гады мінулага стагоддзя, а ў 2005-м правялі рэканструкцыю. Для мінчан і гасцей распрацавалі маршрут з маляўнічымі краявідамі. 

Наталля Кезік ажыццявіла заплыў па мінскай акваторыі.

За штурвалам гэтага цеплахода капітан Міхаіл Халева  першы год. У мінулым матрос-ратавальнік - усё жыццё працуе побач з вадой. Любоў да прафесіі дасталася яму ад бацькі. І цяпер на пенсіі Міхаіл Халева застацца без справы не можа, працягвае курсіраваць па воднай сталічнай роўнядзі. 

Па мінскай акваторыі цеплаход "Свіслач" курсіруе першы год. Дагэтуль ён пакараў глыбіні Мінскага мора. Працаваць каманда судна пачынае з раніцы - да прыходу гасцей штодня неабходна праверыць тэхнічны стан карабля. А заканчваюць  далёка зацемна. Быць капітанам - праца адказная: неабходна забяспечыць гасцей камфортным адпачынкам без надзвычайных сітуацый. 

Цеплаход "Свіслач" пабудавалі ў 60-х. Чатырнаццаць гадоў таму яго адрэстаўравалі на Рэчыцкім суднабудаўнічым-суднарамонтным заводзе. Акрамя палубы, на цеплаходзе ёсць каюта, альбо пакой адпачынку, гальюн і нават ўласная сталовая. Прагулка на цеплаходзе доўжыцца паўгадзіны. Водны шлях тут строга прапісаны, каб пазбегнуць аварыйных сітуацый. Маршрут распрацоўвалі для гасцей - выбіралі найбольш запамінальныя пейзажы. І Міхаіл Станіслававіч, каб не сумаваць ні па "Свіслачы", ні па вадзе, здаецца, гатовы прыходзіць на працу ледзь не штодня. Галоўнае - каб спрыяла надвор’е, а лета - час для водных прагулак - не заканчвалася.