У Сілічах праходзіць дзіцячы чэмпіянат па слаламе

21 января 2018

Гарачыя баталіі ў марозны дзень разгарнуліся ў гарналыжным цэнтры "Сілічы". Тут праходзіць дзіцячы чэмпіянат па слаламе. Больш за 50 маленькіх спартсменаў (у тым ліку і з-за мяжы) выяўляюць наймацнейшага. Правіла вельмі простыя: чым хутчэй спускаешся з гары, тым вышэй забярэшся на п'едэстале.

Акрамя таго, тут плануюць правесці і аналагічныя спаборніцтвы для ветэранаў гарналыжнага спорту. Дата заездаў стане вядомая неўзабаве.