У 2024 годзе ў Мінскай вобласці плануюць пабудаваць каля 1 млн м2 жылля

7 февраля 2024

Каля мільёна квадратных метраў жылля плануюць пабудаваць у Мінскай вобласці сёлета. І гэта самы вялікі аб'ём сярод рэгіёнаў. Значная частка кватэр - для шматдзетных. Дарэчы, толькі за мінулы год у цэнтральным рэгіёне права палепшыць жыллёвыя ўмовы атрымалі 1700 сямей. Развіваюцца і сталічныя гарады-спадарожнікі. А на карце Барысава з'явіцца новая вуліца ў гонар Якава Крэйзера - героя Савецкага Саюза, які прымаў удзел у абароне горада ў 41-м годзе. Сам жа мікрараён Лядзішча-2 - гэта 16 дамоў, з якіх 7 ужо здадзены ў эксплуатацыю.

Сёлета ў Мінскай вобласці з'явяцца адразу некалькі сацыяльна значных аб'ектаў: паліклініка ў Заслаўлі і школы ў Фаніпалі і Салігорску.